Get Mystery Box with random crypto!

15 сакавіка 2023 года адбыўся трэці этап раённай інтэлектуальн | Гимназия 75 имени Масленикова П. В.

15 сакавіка 2023 года адбыўся трэці этап раённай інтэлектуальнай гульні "Беларускі асілак" , у якой прынялі ўдзел вучні 5-ых класаў гімназіі (Аўгусцёнак Арсеній, Вусік Яна, Шыкаловіч Ганна, Пальцаў Акім, Сіпач Арсеній) - кіраўнік Грыгаровіч Святлана Уладзіміраўна.

Гульня праходзіла ў форме " Медыяазбукі' - віктарыны, якая была прадстаўлена ў форме камп'ютарнай прэзентацыі з выкарыстаннем малюнкаў і фатаграфій, што служылі падказкай да адказу на пытанне. Кожны адказ пачынаўся з адпаведнай літары алфавіта ці яна змяшчалася ўнутры або ў канцы слова.

Усе пытанні былі аб’яднаны беларускай тэматыкай :
1. беларускія пісьменнікі,
2. знакамітыя замкі Беларусі,
3. жывёлы Чырвонай кнігі,
4. музычныя інструменты,
5. культурныя славутасці г.Мінска.

Пяцікласнікі з цікавасцю слухалі і абмяркоўвалі пытанні, давалі грунтоўныя адказы.

Чакаем падвядзення вынікаў у бліжэйшы час і жадаем поспехаў!