Get Mystery Box with random crypto!

Хто на Шчучыншчыне “Уладар сяла”? Даведаліся, як сёння ў Васіл | Гродно|БРСМ|Life

Хто на Шчучыншчыне “Уладар сяла”? Даведаліся, як сёння ў Васілішках праходзіў папулярны сельскагаспадарчы конкурс сярод маладых сямей і чым здзіўлялі яго ўдзельнікі

Рэспубліканскі сельскагаспадарчы праект “Уладар сяла” даўно і надзейна прапісаўся ў нашым раёне. Вось і сёння сем актыўных і крэатыўных сямейных каманд з усіх куточкаў Шчучыншчыны дружна прыбылі ў аграгарадок Васілішкі, дзе пераадольвалі сур’ёзныя іспыты, прыгатаваныя для іх на шляху да запаветнага тытула.