Get Mystery Box with random crypto!

Ты не ты, калі горача! Падлеткі ў Брэсце скралі 5 кілаграмаў м | Сильные Новости - gomel.today

Ты не ты, калі горача! Падлеткі ў Брэсце скралі 5 кілаграмаў марожанага

Каля пяці гадзін раніцы двое падлеткаў выкралі з гандлёвай кропкі, што ў Брэсцкай крэпасці, пяць кантэйнераў з марожаным па кілаграму і вафельныя ражкі.

Хлопцаў з цяжкай скрыняй заўважылі супрацоўнікі аховы мемарыяльнага комплекса. Убачыўшы ахоўнікаў, дзеці кінулі здабычу і ўцяклі. Праз некаторы час іх знайшлі ў закінутых казематах, недалёка ад выхаду з крэпасці.

Хлопцам 14 і 17 гадоў. Аказалася, што гэта не першая іх аперацыя па выкраданні ласункаў – некалькі дзён таму яны ўжо абчышчалі гэтую ж самую кропку. Тады ім удалося выкрасці а не толькі марожанае, але і грошы з касы.