Get Mystery Box with random crypto!

Мультфільм ад студый Disney і Pixar першым сабраў у сусветным | Сильные Новости - gomel.today

Мультфільм ад студый Disney і Pixar першым сабраў у сусветным пракаце мільярд долараў сёлета. Таксама ён стаў самым хуткім поўнаметражным мультфільмам у гісторыі сусветнага кінематографа, якому ўдалося сабраць мільярд. На гэта сышло ўсяго толькі 19 дзён.

Прэм'ера першай «Галаваломкі» адбылася ў 2015 годзе. Тады фільм сабраў у сусветным пракаце 857,6 мільёна долараў.

Мульцік расказвае пра 11-гадовую школьніцу Райлі, якой рухаюць пяць эмоцый: радасць, смутак, страх, гнеў і гідлівасць. У другой частцы карціны ў пасталелай Райлі з'яўляюцца новыя эмоцыі – трывожнасць, зайздрасць, збянтэжанасць, нуда і настальгія.

У гомельскім кінапракаце папулярны мультфільм будуць круціць яшчэ 10 дзён да 11 ліпеня.

– калі ўжо паглядзелі, – калі збіраецеся!