Get Mystery Box with random crypto!

У нядзелю ў Францыі прайшоў першы тур выбараў у ніжнюю палату | Сильные Новости - gomel.today

У нядзелю ў Францыі прайшоў першы тур выбараў у ніжнюю палату парламента – Нацыянальны сход. Па выніках экзіт-полаў, першае месца займае ультраправая партыя «Нацыянальнае аб'яднанне» Марын Лё Пэн з 34%. На другім месцы ультралевы альянс «Народны фронт» – 29%. Цэнтрысцкая партыя прэзідэнта Эмануэля Макрона на трэцім месцы з 20,5% галасоў.

Старшыня «Нацыянальнага аб'яднання» Жардан Бардэла выказаў жаданне стаць прэм'ер-міністрам, калі яго партыя набярэ абсалютную большасць у парламенце – як мінімум 289 месцаў.

Па даных сацыялагічнага інстытута Ipsos, гэтыя выбары паказалі самую высокую яўку за больш чым 40 гадоў – 67,5%.

Нагадаем, Макрон 9 чэрвеня абвясціў пазачарговыя парламенцкія выбары пасля таго, як правыя перамаглі на выбарах ад Францыі ў Еўрапарламент. Тэрмін самога Макрона сканчваецца ў 2027 годзе.