Get Mystery Box with random crypto!

Падумалі, што смецце, аказалася – Бэмбі Супрацоўнікі Ельскага | Сильные Новости - gomel.today

Падумалі, што смецце, аказалася – Бэмбі Супрацоўнікі Ельскага лясгаса падзяліліся мілатой

Спецыялісты лясгаса патрулявалі лес, адышлі крыху ўбок ад лясной дарогі і ўбачылі нешта карычневае ў траве. Спачатку падумалі, што смецце ляжыць, а калі падышлі бліжэй, то ўбачылі аленяня

Яны ціхенька зрабілі зрабілі некалькі кадраў і хутка пакінулі месца.

У лясгасе нагадваюць, што калі вы сустрэлі ў лесе дзікіх жывёл ці іх дзіцят, у тым ліку птушанят, гнёзды і яйкі – ні ў якім разе не дакранайцеся да іх, не бярыце ў рукі і тым больш не выносьце іх з месца, дзе вы іх знайшлі. Пажадана як мага цішэй пакінуць гэтае месца, каб не прычыняць лясным жыхарам лішнюю трывогу.