Get Mystery Box with random crypto!

Як паведамляе «Вясна», 18 ліпеня Гомельскі абласны суд вынес р | Free Belarus Center 🇺🇦

Як паведамляе «Вясна», 18 ліпеня Гомельскі абласны суд вынес рашэнне па справе Паўла Піскуна.

Паўла абвінавачвалі у тым, што 27 лютага ён зняў на мабільны тэлефон расійскую вайсковую тэхніку, даслаў гэтае відэа ў «экстрэмісцкі» тэлеграм-канал і расказаў пра колькасць тэхнікі, напрамак яе руху і адметныя асаблівасці.

1 і 2 сакавіка ён зноў зняў на відэа расійскую вайсковую тэхніку і зноў перадаў матэрыялы «экстрэмісцкаму» тэлеграм-каналу.

Вядома, што на момант «здзяйснення злачынства» хлопцу было 17 гадоў.

18 ліпеня Гомельскі абласны суд прызнаў Паўла Піскуна віноўным у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці і «у іншым садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненым паўторна». Яму прысудзілі 3 гады пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.