Get Mystery Box with random crypto!

8 мая, у Сусветны дзень перамогі над фашызмам, Варшаўскі Вольн | Free Belarus Center 🇺🇦

8 мая, у Сусветны дзень перамогі над фашызмам, Варшаўскі Вольны Аркестр запрашае на вялікі антываенны канцэрт.

У праграме беларуская, украінская і польская музыка, а паміж музычнымі творамі беларускія і украінскія акторы з Teatr Powszechny і Nowy Teatr са згоды аўтаркі будуць чытаць урыўкі з твораў Святланы Алексіевіч.

Таксама ў канцэрце прагучаць творы з беларускай дудой у выкананні гурта Lity Taler.

Імпрэза ладзіцца пры падтрымцы інфармацыйнай кампаніі Belarus with Ukraine, НАУ, Беларускага Моладзевага Хаба, Heartbreaking Performance Art Group.

Імпрэза адбудзецца а 17:00 у прасторы культурнага цэнтра PROM Kultury Saska Kępa (Brukselska 23).

Квіткі можна набыць тут.

@FreeBelarusCenter