Get Mystery Box with random crypto!

У Варшаве адбудзецца прэзентацыя кнігі «Свінні» беларускага жу | Free Belarus Center 🇺🇦

У Варшаве адбудзецца прэзентацыя кнігі «Свінні» беларускага журналіста Аляксандра Чарнухі

«Свінні» — гэта калейдаскоп вар'яцкіх выяў, пры гэтым настолькі штодзённых і звыклых, што смех перыядычна змяняецца сумнай усмешкай. Чытач, магчыма, пазнае ў рамане свой горад, сваю школу, сваю вуліцу і знаёмых персанажаў. Але праз гэтую штодзённасць маленькага райцэнтра прабіваецца зусім іншы маштаб: чытач заўважыць у кнізе ўсім вядомыя цытаты, знойдзе алюзіі на падзеі 2020 года ў Беларусі і ў выніку дабярэцца да сумнага фіналу гэтай гісторыі.

На прэзентацыі можна будзе паслухаць урывак з рамана, задаць пытанні аўтару, а таксама набыць кнігу. Адмысловы госць імпрэзы — NaviBand.

Прэзентацыя адбудецца 6 траўня ў Беларускім Моладзевым Хабе (пляц Канстытуцыі, 6) а 19:00.