Get Mystery Box with random crypto!

Хутка пройдзе анлайн арт-рэзідэнцыя па стварэнні праектаў салі | Free Belarus Center 🇺🇦

Хутка пройдзе анлайн арт-рэзідэнцыя па стварэнні праектаў салідарнасці з Украінай. Дэдлайн — 7 траўня.

CreateCulture Group
запрашае беларускіх мэнэджараў культуры, якія знаходзяцца ў Варшаве, Вільні ці Празе, прыняць удзел у анлайн арт-рэзідэнцыі Cultural Bridge па стварэнні і рэалізацыі праектаў салідарнасці з Украінай.

Трох адабраных удзельнікаў праграмы чакае:

месяц падрымкі па дапрацоўцы ідэй праектаў;

асабістая стыпендыя;

міні-грант на рэалізацыю праекта.

Праграма рэзідэнцыі ўключае каардынацыйныя сустрэчы з рэзідэнтамі, фасілітацыю, дапамогу ў менеджменце, нэтворкінг з украінскімі прадстаўнікамі крэатыўнага і культурнага сектараў, дапамогу ў пошуку дадатковых партнёраў. Акрамя таго, арганізатарамі будзе створаны відэаблог пра кожны праект.

Дэдлайн прыёма заявак: 7 траўня ўключна.

Падрабязней пра ўмовы ўдзелу чытайце на сайце https://createculture.group/

Форма заяўкі па спасылцы https://bit.ly/3MLwppJ