Get Mystery Box with random crypto!

На Ютуб-канале «pravybarani» з'явіўся захапляльны відэакурс па | Free Belarus Center 🇺🇦

На Ютуб-канале «pravybarani» з'явіўся захапляльны відэакурс па правах чалавека для пачаткоўцаў, створаны камандай аднадумцаў і экспертаў.

У дзесяці відэароліках, у даступнай форме распавядаецца пра асноўныя паняцці правоў чалавека, іх сувязь з дзяржавай і грамадствам, спецыфіку іх выкарыстання ў розных сферах жыцця.

Першая частка — уводная, у ёй распавядаецца гісторыя абароны правоў чалавека, пачынаючы са старажытнасці. Наступныя серыі маюць пераважна тэматычны характар, паказваюць эвалюцыю правоў чалавека ў пэўных галінах, тлумачаць іх універсальнасць і абавязковасць у сучасным цывілізаваным свеце.

Таксама ў відэакурсе раскрываецца сутнасць дачыненняў чалавека і дзяржавы, адрозненне грамадскай актыўнасці па абароне правоў чалавека ад палітычнай дзейнасці.

Глядзіце па спасылцы https://bit.ly/3vhIgWU