Get Mystery Box with random crypto!

Сёння ў Беларускім Моладзевым Хабе ў Варшаве (пляц Канстытуцыі | Free Belarus Center 🇺🇦

Сёння ў Беларускім Моладзевым Хабе ў Варшаве (пляц Канстытуцыі, 6) адбудзецца дыскусія «Жыццё побач з атамам».

У дыскусіі прымуць удзел:

Саша Годзіна — заснавальніца «Sustainable strategies network fundacja»,

Рыгор Цярэнцьеў — «Fundacja Centrum Współpracy Międzynarodowej» (Цэнтр міжнароднага супрацоўніцтва),

Таццяна Новікава — спецыялістка ў галіне ўстойлівага развіцця, прадстаўніца Экадома і каардынатара «Беларускай антыядравай кампаніі».

Удзельнікі паразмаўляюць пра тое як вырашылася ці не вырашылася праблема чарнобыльскай катастрофы ў Беларусі, пра бяспеку выкарыстання Беларуссю мірнага атаму і БелАЭС, а таксама пра атам у нашай новай рэчаіснасці, дзе ва Украіне ідзе вайна.

Запіс на дыскусію па спасылцы https://bit.ly/36FeSAn. Пачатак а 18:00.

Дыскусія скончыцца а 19.00 акцыяй памяці на плошчы перад Беларускім Хабам.