Get Mystery Box with random crypto!

У Кіеве пераймянуюць 279 гарадскіх аб'ектаў, назвы якіх звязан | Free Belarus Center 🇺🇦

У Кіеве пераймянуюць 279 гарадскіх аб'ектаў, назвы якіх звязаныя з Расіяй і Беларуссю.

Намеснік мэра горада Уладзімір Бандарэнка паведаміў, што у спісе на перайменаванне апынуліся ў асноўным вуліцы, чые назвы паходзяць ад расійскіх ці беларускіх гарадоў. Але ёсць таксама аб'екты, названыя ў гонар пісьменнікаў, мастакоў і навукоўцаў.

Да 1 мая ў адміністрацыі будуць збіраць прапановы па перайменаванні ад гараджан. А новыя назвы выберуць пры дапамозе галасавання.

Уладзімір Бандарэнка таксама адзначыў, што трэба «назаўжды пазбавіцца ад тапонімаў, звязаных з краінай-агрэсарам і яе сатэлітам, а таксама завяршыць працэс дэрусіфікацыі ў сталіцы».