Get Mystery Box with random crypto!

Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну ўлады Кіева в | Free Belarus Center 🇺🇦

Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну ўлады Кіева вырашылі перайменаваць пяць станцый кіеўскага метрапалітэна. Пад «дэрусіфікацыю» трапілі станцыі «Мінская» і «Берасцейская».

Беларускі паэт Алесь Плотка, які жыў у Кіеве і застаўся ва Украіне пасля пачатку вайны, прапанаваў перайменаваць станцыю «Мінська» у «Менська».

«Калі вам падаецца, што перайменаванне кітайскай станцыі метро „Мінська“ у „Менська“ — правільная ідэя, вы можаце гэта прапанаваць у апытанцы кіеўскага метрапалітэту, як я і сам толькі што зрабіў», — напісаў Алесь у сваім Facebook.

Прапанаваць новыя назвы можна да 15 мая ў форме па спасылцы https://bit.ly/38dMlSU