Get Mystery Box with random crypto!

18 траўня ў Варшаве адбудзецца вялікі канцэрт, прысвечаны 50-г | Free Belarus Center 🇺🇦

18 траўня ў Варшаве адбудзецца вялікі канцэрт, прысвечаны 50-годдзю з дня нараджэння Аляксандра Кулінковіча, легенды беларускага панк-року, нязменнага лідэра гурта Neuro Dubel.

Найлепшыя хіты гурта заспяваюць дзевяць музыкаў беларускай альтэрнатыўнай сцэны:

Lavon Volski, Юры Стыльскі (Дай Дарогу), Дзяніс Тарасенка (РСП), Znich, Алесь Дзянісаў (Dzieciuki), Аляксандр Памідораў, Зьмяя, Lesley Knife (Gods Tower), Анастасія Шпакоўская (Naka).

Канцэрт адбудзецца 18 траўня а 19:00 у клубе «Remont» (ul. Waryńskiego 12a).

Набыць білет можна па спасылцы.

Аляксандр Кулінковіч памёр раніцай 4 жніўня 2018 года. Прычынай смерці называюць «схаванае запаленне лёгкіх». У дзень смерці музыкі гурт Neuro Dubel павінен быў выступаць на фестывалі «Рок за Баброў».