Get Mystery Box with random crypto!

Камандзіры абаронцаў 'Азоўсталі' вяртаюцца з Турцыі ва Украіну | Еўрарадыё | Еврорадио

Камандзіры абаронцаў "Азоўсталі" вяртаюцца з Турцыі ва Украіну. Пра гэта паведаміў Уладзімір Зяленскі, якія апублікаваў фота з імі:

— Мы вяртаемся дадому з Турцыі і прывозім дадому нашых герояў. Украінскія воіны Дзяніс Пракапенка, Святаслаў Паламар, Сяргей Валынскі, Алег Хаменка, Дзяніс Шлега нарэшце будуць з роднымі.

Іх вызвалілі з расійскага палону ў верасні 2022 года. Па дамоўленнасці, яны павінны былі знаходзіцца ў Турцыі пад асабістай пратэкцыяй прэзідэнта Рэджэпа Тайіпа Эрдагана да канца вайны. Але нешта пайшло не так.

Цяпер у Z-пабліках бамбіць ад "здрады Эрдагана".