Get Mystery Box with random crypto!

Студэнцкая думка

Лагатып тэлеграм-канала dumkame — Студэнцкая думка С
Лагатып тэлеграм-канала dumkame — Студэнцкая думка
Адрас канала: @dumkame
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 679
Апісанне з канала

Незалежнае студэнцкае медыя Беларусі - dumka.me
Пытанні, фідбэкі, вашыя гісторыі дасылайце на @dumkame_bot

Ratings & Reviews

3.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 2

2022-04-08 11:51:01 9 сакавіка на волю выйшаў палітвязень Ціхан Клюкач

19-гадовага Ціхана затрымалі за «Марш адзінства», які адбыўся 6 верасня 2020 года. Тады ён разам са сваёй сяброўкай Сафіяй Малашэвіч (таксама палітзняволенай) размалёўваў фарбай шчыты спецыяльных сродкаў загароджы. Хлопцу прысудзілі 1,5 года калоніі, асудзіўшы па арт. 342 КК (Удзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак).

Зараз Ціхан пакінуў Беларусь.
756 viewsedited  08:51
Адкрыць / каментаваць
2022-04-04 19:48:01
Беларускі комік Слава Камісаранка абвясціў канцэрт у Варшаве, грошы ад якога пойдуць на гуманітарную дапамогу Украіне. Сваю афішу артыст падпісаў «Беларусы супраць вайны».

Квіткі на яго разабралі за 10 хвілін.
1.0K views16:48
Адкрыць / каментаваць
2022-04-04 17:49:55 Telegram-канал «БГЭУ|ИНИЦИАТИВА» признан экстремистским

Это далеко не первый студенческий канал, получивший такой статус. Ранее его получили каналы стачкомов многих крупных беларусских университетов.

Мы уже сбились со счета, если честно.
775 views14:49
Адкрыць / каментаваць
2022-03-29 18:10:10
Так что же все-таки улучшить в БГУИР?

Официальный Telegram-канал БГУИР задал подписчикам вопрос: «Как вы думаете, что нужно улучшить в БГУИР?», но ответам, кажется, не обрадовался. Некоторые пользователи успели написать про стипендии и оборудование для лабораторных работ, однако отдельные комментарии просто удалялись. Вскоре был удален и сам пост.

А что думаете вы? Можете оставлять свое мнение в комментариях или писать нам в бота @dumkame_bot.
1.1K views15:10
Адкрыць / каментаваць
2022-03-25 20:43:01
Рэдакцыя Студэнцкай Думкі віншуе з Днём Волі!


25 сакавіка — адметная дата ў гісторыі Беларусі. У гэты дзень 104 гады таму ў Менску была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. І хоць тады Беларусі не атрымалася стаць цалкам незалежнай, а людзі, якія змагаліся за свабоду, былі пакараныя за гэта, стварэнне БНР стала заявай беларускага народа пра яго прагу самастойнасці і самавызначэння.

Але намаганні змагароў за свабоду Беларусі не прайшлі бясследна. Сёння беларускі народ змагаецца за сваю вольнасць і годнасць, беларусы ахвяруюць сабой дзеля агульнай будучыні.

Са святам!
Жыве Беларусь!
1.1K views17:43
Адкрыць / каментаваць
2022-03-22 11:41:45 Студэнтку ЕГУ Сафію Сапега пачнуць судзіць 28 сакавіка

Адвакат Сафіі Антон Гашынскі распавёў, што справу дзяўчыны будзе разглядаць Гарадзенскі абласны суд. Студэнтку вінавацяць у адміністраванні экстрымісцкага тэлеграм-каналу і распальванні варожасці. Агулам ёй было прад'яўлена абвінавачанне па сямі артыкулах Крымінальнага кодэксу, за што паграджае 6 гадоў турмы.
976 views08:41
Адкрыць / каментаваць
2022-03-21 20:45:01 Затрыманне студэнта БДУІР ФІТК Яўгена Маляўка

Магчыма хлопец затрыманы за нібыта арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (арт. 342 УК РБ). Аб гэтым паведамляе [не]мірны БДУІР.
933 viewsedited  17:45
Адкрыць / каментаваць
2022-03-16 09:50:27
Студенты ЕГУ в поддержку Украины

В ЕГУ прошел благотворительный вечер в поддержку украинского сообщества, там выступили студенты и беларусские музыканты. Кроме того, участникам встречи удалось собрать 230 евро помощи Украине. Средства пойдут в литовский фонд BlueYellow, который занимается сбором и доставкой в Украину амуниции и медицинского оборудования.

Фото: Диана Киндюк.
1.5K views06:50
Адкрыць / каментаваць
2022-03-12 15:31:57 Універсітэт Адама Міцкевіча ў Познані (UAM) аддае памяшканні для размяшчэння ўцекачоў з Украіны

Паводле прадстаўнікоў універсітэта, для патрэбы ўкраінскіх сямей з дзецьмі UAM перадасць спартовую залу, у якой каля 200 чалавек знойдуць часовы прытулак. Студэнцкія мерапрыемствы, якія звычайна праходзяць там, перанясуць у іншыя будынкі універсітэта. Таксама гасцявыя пакоі ва ўніверсітэцкіх інтэрнатах Познані, Гнезна, Каліша і Слубцах ужо заселяны ўкраінскімі ўцекачамі. На сёння ў памяшканнях UAM размясцілі каля 230 чалавек з Украіны, у тым ліку 80 дзяцей.

UAM таксама ладзіць атрады валанцёраў: псіхолагаў, педагогаў і студэнтаў, якія будуць аказваць падтрымку ўцекачам. Да таго ж, як мы пісалі раней, універсітэт спыніў супрацоўніцтва з беларускімі і расійскімі ВНУ і абвясціў збор гуманітарнай дапамогі ўкраінцам.
1.1K views12:31
Адкрыць / каментаваць
2022-03-09 18:14:59 Студэнты і студэнткі расійскіх ВНУ заклікаюць акадэмічную супольнасць далучыцца да антываенных выступленняў

Маладыя людзі стварылі ініцыятыву «Студэнты супраць вайны» , якая прапануе ўдзел у супраціве ваенным дзеянням, а з сённяшняга дня аб’вясціла пачатак адукацыйнай забастоўкі, якая павінна цягнуцца да 12 сакавіка. «Студэнты супраць вайны» прапануюць некалькі розных варыянтаў выказвання сваёй нязгоды:

Размовы на тэму вайны на занятках дзеля таго, каб не табуіраваць тэму
Стварэнне адукацыйных праэктаў на антываенную тэматыку
Ужыванне сіня-жоўтых колераў і іншых антываенных сымвалаў ў навуковых пэзентацыях
Распаўсюд улётак, брашур і стыкераў з антываеннай тэматыкай па ВНУ

Разам з гэтым адміністрацыя расійскіх вузаў аказвае ціск на студэнтаў, якія адкрыта выказваюцца супраць вайны Расіі з Украінай. Са студэнтамі праводзяць размовы, у якіх распавядаюць пра крымінальную адказнасць за ўдзел у несанкцыянаваных мітынгах і распаўсд дэзынфармацыі пра дзейнасць расійскай арміі і яе дэскрэдытацыю.
1.0K views15:14
Адкрыць / каментаваць