Get Mystery Box with random crypto!

Затрымалі былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну Жанчыну арышт | Студэнцкая думка

Затрымалі былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну

Жанчыну арыштавалі яшчэ ўчора, аднак яе прозвішча з'явілася ў спісах затрыманых сёння раніцай. Зараз экс-дацэнтка і чаліня Кардынацыйнай Рады знаходзіцца ў Ленінскім РАУСе. Прычына затрымання пакуль невядомая.

Наталля Алегаўна актыўна падтрымлівала студэнцкі пратэст, за што была звольнена ў кастрычніку 2020 году з МДЛУ, а потым арыштаваная літаральна калі ўваходу ва ўніверсітэт. Другі раз жанчыну затрымалі за ўдзел у антываеннай акцыі 28 лютага і асудзілі на 15 содняў арышту.