Get Mystery Box with random crypto!

13 сакавіка адбудзецца лекцыя «Касмалагічныя ўяўленні насельні | Наука, исследования, все дела🔬

13 сакавіка адбудзецца лекцыя «Касмалагічныя ўяўленні насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага».

Цягам стагоддзяў у свядомасці жыхароў Вялікага Княства Літоўскага існавалі, развіваліся, спалучаліся і супернічалі розныя касмалагічныя мадэлі, як арыгінальныя, так і запазычаныя. У перыяд XІV–XVІІІ стст. астранамічная думка ў ВКЛ прайшла эвалюцыю ад міфалагічна-рэлігійных ўяўленняў да стварэння навуковай галіны ведаў. Станаўленне астраноміі суправаджалася зменамі ў карціне свету, аднак, пры гэтым, архаічныя ўяўленні пра нябесны свет фіксуюцца ў традыцыйным беларускім асяроддзі нават ў канцы ХХ – пачатку ХХІ стст.

Як нашы продкі ўяўлялі Сусвет, чым лічылася неба, што меркавалi пра форму Зямлi? На гэтыя ды іншыя пытанні вы пачуеце адказы 13 сакавiка ў 20.00 на лекцыі «Касмалагічныя ўяўленні насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага» кандыдата гістарычных навук Зміцера Скварчэўскага.

Кошт уваходнага квітка:
дарослы — 3.60 руб.,
дзіцячы — 2.90 руб.

Адрас: г. Мінск, вул. Фрунзе, 2 (парк імя Горкага).