2023-04-09 16:06:02
50 маладых спецыялістаў другога года работы сабрала педагагічная гасцёўня “Працяг будзе?” у сярэдняй школе № 11 Брэста
Для ўдзельнікаў педгасцёўні зладзілі займальную квест-гульню — дзіўнае падарожжа ў свет педагагічнай прафесіі.
— Органы кіравання адукацыяй удзяляюць шмат увагі маладым педагогам, для паспяховага замацавання якіх праводзяць розныя матывацыйныя мерапрыемствы разам з сацыяльным партнёрам — галіновым прафсаюзам, — адзначыў начальнік аддзела па адукацыі Брэсцкага гарвыканкама
Анатоль Наскоў. —
Дзякуючы сістэмнай рабоце па сацыяльнай падтрымцы і абароне маладых спецыялістаў, каля 80% з іх застаюцца працаваць у сістэме адукацыі. Гэта сведчыць пра ўсвядомлены прафесійны выбар і гарантуе пераемнасць педагагічных кадраў.
Старшыня гарадской прафсаюзнай арганізацыі
Іна Жак заўважыла, што галіновы прафсаюз не застаецца ў баку ад прафесійнага станаўлення маладых педагогаў, якім аказвае шырокую метадычную, прававую і матэрыяльную дапамогу.
1.0K views13:06