Get Mystery Box with random crypto!

Сонца-сонейка свецiць ласкавае. Пакажы ўсё на свеце цiкавае! Г | Болотнянский детский сад

Сонца-сонейка свецiць ласкавае.
Пакажы ўсё на свеце цiкавае!
Горы, рэкi, азёры, палетачкi –
Яны ўсе твае родныя дзетачкi.
Мы чакаем цябе з кожнай ранiцай.
Без цябе не пяецца, не марыцца.
Выстаўляем жывоцiкi, носiкi
Пад твае залатыя валосiкi.
Хмарка хоча закрыць цябе, хмурыцца.
I становiцца цёмнаю вулiца.
Гэтак сонейка з намi вiтаецца,
Падмiргне i за хмарку схаваецца.
Сонца-сонейка! Свецяць праменьчыкi.
Як патрэбны твае нам струменьчыкi!!!