Get Mystery Box with random crypto!

“Ніколі не забудзем” Мы – дзеці сучасныя, дзеці разумныя Нік | Болотнянский детский сад

“Ніколі не забудзем”

Мы – дзеці сучасныя, дзеці разумныя

Ніколі не забудзем падзеі тыя сумныя

Пра тых, хто ваяваў, жыццё сваё аддаў,

Радзіму нашу для патомкаў зберагаў.


На фронце мужна ваявалі,

Матуль сваіх успаміналі.

Зямля ім сілы прыдавала,

У бой вяла і поспехаў жадала.

 
Пра цяжкасці вайны ў кніжках мы чыталі

І шмат чаго нам ветэраны расказалі.

Пра тых людзей, каго нямо ўжо каля нас

Мы ўспамінаем і не раз.

 
Пра тых салдат, што перамогу атрымалі,

Фашыстаў-ворагаў усіх прагналі

Мы абяцаем сёння усім людзям

Пра тых, хто ваяваў – ніколі не забудзем!