Get Mystery Box with random crypto!

Ніна Галіноўская «Лета» У сукенцы каляровай, У хусцінцы васіль | Болотнянский детский сад

Ніна Галіноўская «Лета»
У сукенцы каляровай,
У хусцінцы васільковай
Ходзіць лета па палях,
Па расквечаных лугах.
Звоніць песняй жаўруковай
Кожны дзень званчэйшай, новай.
Дбайна сонечнае лета
Спеліць ягады для дзетак.
Любіць з імі забаўляцца.
Загараць, спяваць, купацца.
Дораць дзеці лету ўсмешкі,
Гульні, песні і пацешкі.
А расчуленае лета
Дорыць ім букеты кветак.