Get Mystery Box with random crypto!

КРАСАВІК На лугі і ў пералескі Красавік прынёс пралескі, I, сх | Болотнянский детский сад

КРАСАВІК
На лугі і ў пералескі
Красавік прынёс пралескі,
I, схіліўшы галаву,
Разбудзіў ён сон-траву:
«Ты галоўку не хіні,
У званочак зазвіні,
Каб прачнуўся зверабой
I рамонак пад вярбой,
Каб надзелі свой убор
Медуніца і чабор,
Каб хутчэй каля крыніцы
Расцвілі усе суніцы,
Каб прачнулася пчала
I чаромха расцвіла,
I шыпшына, і крушына,
I над рэчкай чарамшына,
Каб раскрыла вочкі хутка
На ўзбярэжжы незабудка,
Каб, збудзіўшыся ад сну,
Сустракалі ўсе вясну.»