Get Mystery Box with random crypto!

'Зіма' Ніл Гілевіч  Вось і прыйшлі жаданыя  Зімовыя дзянькі.  | Болотнянский детский сад

"Зіма" Ніл Гілевіч 
Вось і прыйшлі жаданыя 
Зімовыя дзянькі. 
Дык даставай схаваныя 
І саначкі каваныя, 
І лыжы, і канькі! 

Яны ўжо застаяліся - 
Дай волю ім хутчэй! 
Вітай, раздолле белае! 
Хай кроў у жылах бегае 
Шпарчэй і гарачэй!