СТРЫМ. «Абектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня! У сённяшнім выданні абмяркуем: Пракуратура Літвы пачала расследаванне справы аб датычнасці рэжыму Лукашэнкі да незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей; Праверка Аб’яднанага Пераходнага кабінету не выявіла ўцечкі інфармацыі плану «Перамога» ды іншых ініцыятываў ByPol; У Светлагорску затрымалі восем супрацоўнікаў тэлеканалу «Ранак». Разбіраемся, што такое і пры чым тут выбух на кардонным камбінаце? Вядомы актывіст, былы палітвязень Ілля Міронаў з’ехаў з Беларусі; Наступ ідзе, ЗСУ пакрысе вызваляюць ад акупацыі селішчы; Самалёт чарнагорскай авіякампаніі ляцеў у Літву праз Беларусь, хоць гэта забаронена з 2021 года; У Беларусі стартаваў прыём у першыя класы. Каля школы ў Новай Баравой утварылася даўжэнная чарга Далучайцеся да нашага эфіру! https://www.youtube.com/live/XJT7ByrZQnw?feature=share 2.4K views17:02