10 чалавек загінулі, 42 асобы лічацца зніклымі без вестак – наступствы падрыву Кахоўскай ГЭС
Гэтакія лічбы паведаміў міністр унутраных справаў Украіны
Ігар Клымэнка.
«Магу назваць толькі дакладна вядомыя нам лічбы: восем нашых грамадзянаў загінулі на тэрыторыі Херсонскай вобласці, двое – на тэрыторыі Мікалаеўскай вобласці. Зніклымі без вестак лічацца 42 асобы, сем з іх – дзеці», – паведаміў Клымэнка.
Паводле яго, таксама паступае інфармацыя аб загінулых на акупаванай тэрыторыі на левым беразе, але на цяперашні момант у МУС Украіны няма дакладных звестак.
У Міністэрстве ўнутраных справаў Украіны таксама паведамілі, што, паводле апошніх звестак, у Херсонскай вобласці застаюцца падтопленымі
46 населеных пунктаў. Эвакуяваныя
2743 асобы, у тым ліку
205 дзяцей і
76 інвалідаў. У Мікалаеўскай вобласці падтоплены
31 населены пункт, эвакуяваныя
982 асобы, у тым ліку
167 дзяцей.