З Менску можна будзе паляцець самалётам у яшчэ адзін правінцый | Белсат
З Менску можна будзе паляцець самалётам у яшчэ адзін правінцыйны расейскі горад
Авіякампанія Nordwind Airlines з 19 ліпеня запусціць рэйс па маршруце Пскоў-Менск-Пскоў. Лятаць плануюць двойчы на тыдзень (па серадах і суботах) на самалётах Embraer 190, якія ўмяшчаюць 110 пасажыраў.
Для пскоўскага аэрапорту гэта будзе першы міжнародны рэйс за 10 гадоў.
Увесну Nordwind Airlines ужо запусціла рэйсы ў Менск з Пермі ды Ніжняга Ноўгараду.