Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаваць падрыў на Кахоўс | Белсат
Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаваць падрыў на Кахоўскай ГЭС
Прадстаўнікі Міжнароднага крымінальнага суду ўжо наведалі пацярпелую ад падрыву дамбы Херсонскую вобласць, паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
«У першы ж дзень пасля катастрофы генеральны пракурор накіраваў у Міжнародны крымінальны суд адпаведны зварот па расследаванні гэтай катастрофы. І праца ўжо пачалася. Вельмі важна, каб прадстаўнікі міжнароднага правасуддзя на свае вочы ўбачылі наступствы гэтага расейскага тэракту і самі пачулі, што расейскі тэрор працягваецца. Працягваецца максімальна цынічнымі абстрэламі затопленай тэрыторыі і тэрыторыі эвакуацыі», – падкрэсліў Уладзімір Зяленскі.