Get Mystery Box with random crypto!

Чаму Лукашэнка захапляецца прэзідэнтам Нікарагуа Лукашэнка пр | Белсат

Чаму Лукашэнка захапляецца прэзідэнтам Нікарагуа

Лукашэнка правёў сустрэчу з міністрам замежных справаў Нікарагуа Дэнісам Манкада, на якой рассыпаўся ў кампліментах у адрас дзейснага прэзідэнта гэтай краіны. Што канкрэтна з біяграфіі палітыка выклікае такія пачуцці ў Лукашэнкі, мы не ведаем. Але вырашылі прасачыць, што легендарнага ў сваім палітычным жыцці зрабіў лідар Нікарагуа.

Нашыя журналісты напісалі вялікі тэкст па гэтай тэме, а вось маленькі ўрывак з яго:

«Ужо ў 2012-м, праз год пасля абрання прэзідэнтам другі раз запар, Артэга прамовіць на пахаванні былога лідара Сандынісцкага фронту нацыянальнага вызвалення сваю клятву: «сандыністы будуць знаходзіцца ва ўладзе заўсёды». І, як аказалася, ён прадбачыў будучыню: у студзені 2014 году парламент краіны прыбраў з канстытуцыі абмежаванні на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў, а ў 2016 годзе на чарговых выбарах Даніэль Артэга набраў 71,1% галасоў, стаўшы прэзідэнтам ужо ў трэці раз».

Што яшчэ можа падабацца Лукашэнцы, чытайце:

Белсат Без vpn