Get Mystery Box with random crypto!

Міністр замежных спраў Эстоніі напісаў адкрыты ліст Віктару Ба | Белсат

Міністр замежных спраў Эстоніі напісаў адкрыты ліст Віктару Бабарыку

«Выстаўляючы сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта, вы ўсведамлялі рызыкі, але ўсё роўна пайшлі на іх. Вы хацелі для сваёй краіны палітычнага плюралізму, які з'яўляецца перадумовай для дэмакратыі, правоў чалавека і асноўных свабод. Вы былі і застаяцеся натхняльнікам для беларусаў, якія жадаюць свабодных выбараў, але замест гэтага атрымліваюць крывавыя рэпрэсіі.

Хачу вас запэўніць – свет не забыўся пра палітвязняў Беларусі. Мы глыбока занепакоеныя вашым здароўем і дабрабытам, жадаем усім вам, хто церпіць жорсткія катаванні ў руках баязлівага рэжыму, сілы і душэўнага спакою.

Перакананы, што неўзабаве дэмакратыя пераможа і героі пойдуць на волю будаваць Беларусь у эўрапейскай сям’і. Мы з вамі!».

«Эстонія падтрымлівае дэмакратычныя памкненні беларускага народа і выступае за безумоўнае і неадкладнае вызваленне ўсіх палітычных зняволеных», – дадаў Маргус Цахкна (Margus Tsahkna) у сваім Twitter.