Get Mystery Box with random crypto!

Неаднаразова ў падзяках за падкаст Bellit я чую падобную фразу | Белліт

Неаднаразова ў падзяках за падкаст Bellit я чую падобную фразу: «Дзякуй за тое, што даяце магчымасць спажываць аўдыякантэнт па-беларуску». І я сама вельмі ўсцешаная, што якасных і карысных беларускіх праектаў у аўдыяфармаце з’яўляецца ўсё больш. Разам з тым мяне радуе, што і беларуская падкаст-супольнасць расце.

Сёння хачу парэкамендаваць вам тое, што і сама слухаю. Падкаст з цудоўнай назвай «Так склалася гістарычна» прысвечаны гісторыі Беларусі. Аўтарка — кандыдат гістарычных навук Ганна Дзягель — запрашае ў выпускі дасведчаных спецыялістаў, гісторыкаў і абмяркоўвае з імі падзеі і з'явы з нашага мінулага. Разбірае складаныя тэмы простай мовай. На сённяшні момант выйшла ўжо восем выпускаў: ад Полацкага княства до крызісу Рэчы Паспалітай.

Паслухаць падкаст і сачыць за яго навінамі і абнаўленнямі можна тут.