Get Mystery Box with random crypto!

У 2012 годзе ў беларускага пісьменніка Андрэя Федарэнкі выйшаў | Белліт

У 2012 годзе ў беларускага пісьменніка Андрэя Федарэнкі выйшаў зборнік «Ланцуг», у якім была надрукаваная ў тым ліку аповесць «З кошыкам, або Гісторыя ненапісанай аповесці». Аповесць зачапіла мяне аўтарскай задумай з вельмі класнай рэалізацыяй. Назавём гэтую задуму «пісьменніцкае какецтва». Твор пачынаецца з таго, што Федарэнка (аповесць аўтабіяграфічная) дзеліцца з намі ідэяй твора, якую даўно выношваў, але ўсё не было часу на рэалізацыю. А хацелася яму напісаць пра грыбы.