Get Mystery Box with random crypto!

Лему — 100! 100 гадоў таму нарадзіўся польскі фантаст Станісл | Белліт

Лему — 100!

100 гадоў таму нарадзіўся польскі фантаст Станіслаў Лем.

Ужо сёлета ў выдавецтве «Янушкевіч» @januskevicbooks плануецца выхад беларускага перакладу кнігі «Зорныя дзённікі».

А ўжо цяпер па-беларуску вы можаце прачытаць легендарны «Салярыс» (Мастацкая літаратура, 1994), зборнік «Непераможны» (Звязда, 2011), у які ўвайшлі аднайменны раман і некалькі апавяданняў, зборнік апавяданняў «Прыгоды Піркса» (Мастацкая літаратура, 1992) і асобныя апавяданні.

(цудоўны плакат знайшла ў бібліятэцы Польскага інстытута ў Мінску)