Get Mystery Box with random crypto!

Заўтра (9 верасня) а 19.00 адбудзецца першая анлайн-лекцыя ў м | Белліт

Заўтра (9 верасня) а 19.00 адбудзецца першая анлайн-лекцыя ў межах сёлетняй прэміі імя Ежы Гедройця. Філосаф Ігар Бабкоў паразважае аб тым, як фігура Гедройця паўплывала і працягвае ўплываць на беларускае мысленне.

Ежы Гедройць і яго парыская “Культура” дасюль застаюцца адным з самых важных люстэркаў і выклікаў для беларускіх творцаў. І хаця ён сымбалічна вярнуўся ў горад свайго нараджэння (вуліца і літаратурная прэмія), ягоны канцэптуальны набытак усё яшчэ чакае нашай увагі.

Ігар Бабкоў — філосаф, паэт, празаік, гісторык ідэй. Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута Філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук (2003), дацэнт. Дырэктар-заснавальнік і прафесар Беларускага Калегіюма. Галоўны рэдактар часопіса “Абдзіраловіч”.

Лекцыя пройдзе анлайн. Далучайцеся да прагляду на youtube-канале ПЭНа па спасылцы, а таксама на нашых старонках у сацсетках.