Get Mystery Box with random crypto!

ПАЧЫНАЮЦЦА ПРОДАЖЫ знакамітай кнігі «Сабакі Эўропы» Альгерда Б | Белліт

ПАЧЫНАЮЦЦА ПРОДАЖЫ знакамітай кнігі «Сабакі Эўропы» Альгерда Бахарэвіча.

Усё як трэба — неўміручы Тэкст, выдатная вокладка ў стылі баўхаўс (дзякуй, Наталля Паваляева), шыкоўная паліграфія і 682 старонкі шведскай паперы ў цвёрдай вокладцы.

Мы надрукавалі новы наклад. У іншым месцы, у іншай краіне, з якой у нас няма памежных бар'ераў і мытняў. У гэтым заключаўся «План Б».

Запрашаем не адкладваць пакупку, калі вы хочаце мець кнігу, зрабіць гэта як мага хутчэй. Бо самі ведаеце, жывём як на вулкане, невядома што там далей...

Цана 39,90 руб.

Купляйце тут: https://januskevic.by/catalog/proza/4239/