Get Mystery Box with random crypto!

Сярэдзіна лета — мой «любімы» час, калі да нас у кнігарню пачы | Белліт

Сярэдзіна лета — мой «любімы» час, калі да нас у кнігарню пачынаюць завітваць бацькі з адчаем у вачах. З іх вуснаў зрываецца безнадзейнае і роспачнае:

— Аштоўвасёсцьсашкольнайпраграмыналета?

Вось так, адным словам, з надзеяй на тое, што хоць адна кніжачка ў нас недзе завалялася. Хоць бы адно якое апавяданнечка, адзін малюпанькі вершык...

А бяда ў тым, што творы, якія даводзіцца чытаць бедным школьнікам, даўно маральна састарэлі. Не ўсе, вядома ж, але большасць. Іх не знайсці ў кнігарнях, бо ніхто не збіраецца такое перавыдаваць. Іх не знайсці нават у бібліятэках. А школьная праграма ёсць, а чытаць трэба.

Трымайцеся, дарагія мае бацькі школьнікаў, мы ўсе ў думках з вамі на гэтым няпростым шляху беларускай адукацыі.

Нічога, хутка верасень, і там пачнецца яшчэ адно маё любімае:
—Дбрдзнь,контурныякартыпятыклас, рабочысшытакпабіялогіі.

P. S. А там і канец вясны, і новая песня:
— А ў вас ёсць падручнік па геаметрыі за 10 клас? Наш сын кінуў ім у аднакласніка, у школу трэба новы занесці...