Get Mystery Box with random crypto!

Гісторыя аднаго расчаравання. Завітаў раніцай да нас у кнігар | Белліт

Гісторыя аднаго расчаравання.

Завітаў раніцай да нас у кнігарню хлопец. Трымае ў руках тэлефон і пачынае па чарзе запытваць наяўнасць кніг са свайго спісу. Кнігі пераважна модненькія: псіхалогія, самаразвіцце, інфацыганства і бла-бла-бла. Называе кнігу — адказваю, што такой няма, называе наступную — зноў няма.

Ні на што не спадзеючыся ён запытвае наконт апошняй:
— А может «Новая земля» есть?

Колас? Маё брыво здзіўлена нясецца ўверх. Нечакана. Ужо збіраюся ледзь не бегчы да паліцы з беларускай класікай. І тут хлопец працягвае:
— «Новая земля» Экхарта Толле.
Выціскаю з сябе:
— Нет, к сожалению и такой нет.

Хлопец сыходзіць. Гуглю гэтую «Новую зямлю» няКоласа:

«"Новая земля" — вторая большая книга современного духовного мастера Экхарта Толле, получившего всемирную известность после выхода книги "Живи сейчас". "Новая земля" готовит читателей к скачку на новый уровень осознанности, показывая, что свобода от мыслей, обусловленных эго, является не только залогом личного счастья, но и ключом к прекращению конфликтов и страданий во всем мире.»

Ну ясна, не энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства, не вельмі цікава.

Заслона.