На фота дарослыя, нібыта адэкватныя людзі дораць ветэрану бляшанку тушонкі і гарэлку ў Бярозе (фота са стужкі НН).
І гэта не разавы эпізод. Такое дораць часта.
Адзін з галоўных вынікаў "патрыятычнай" прапаганды апошняга часу - вера апрацаваных прапагандай у тое, што на вайне было добра.
Холадна, голадна, але безнадзейна добра.
І адсюль вера ў тое, што дай зараз гэтаму ветэрану рыдлёўку, ён пойдзе ў двор, выкапае акоп, будзе ў ім сядзець есці тушонку, запіваць гарэлкай і задаволена крэхчучы пільным позіркам аглядаць наваколле.
Як у старых савецкіх фільмах.
Ці гэтыя усмешлівыя людзі разумеюць, што перад імі звычайны стары чалавек, якому патрэбны хоць бы які апарат для вымярэнне ціску, а не тушонка, як сімвал таго перыяду жыцця які ён верагодней за ўсё хацеў бы забыць?
Апроч відавочнай непавагі гэты падарунак транслюе маскоўскі наратыў "Ну што дзед, паўторым? Нам вельмі хочацца. Ты ж з намі?"
Упэўнены, што бярозаўскія чыноўнікі такога ня думаюць, але падсвядома дзенічаюць у фарватары.