Сёння 111 год асвячэнню касцёла св. Сымона і Алены ў Мінску. | Беларускі Бабілон
Сёння 111 год асвячэнню касцёла св. Сымона і Алены ў Мінску.
Гэта абсалютна ўнікальны і супер сімвалічны будынак для нашага горада.
Будаўніцтва яго звязанае з асабістай трагічнай гісторыяй аднаго з важнейшых людзей Мінска на зломе стагоддзяў - Эдварда Вайніловіча.
Незвычайная архітэктура храма хавае ў сабе рэцэпт таго як можна быць агульнабеларускім сімвалам, застаючыся храмам канкрэтнай канфесіі.
Вось тут я звяртаў увагу на гэты рэцэпт: https://t.me/belbabylon/225
А само існаванне гэтага будынка - несумненна адзін з найярчэйшых цудаў Мінска. У самым прамым значэнні гэтага слова. Яркі храм 70 год прастаяў побач з Домам Савецкага Ураду. Толькі пасля вайны яго збіраліся знесці 5 разоў! Няма ніякага рацыянальнага тлумачэння чаму гэтага не адбылася.
Вось тут я крыху разважаю пра сімвалізм Чырвонага Касцёла і Дома Ураду:
https://t.me/belbabylon/389
Зрэшты і 2020 год не абмінуў гэту святыню. Будзе, што расказаць паказваць нашчадкам, каб не забывалі.
Таму, калі вы сёння гуляеце па Мінску, схадзіце да храма, паглядзіце на яго ў кантэксце. Ён важны.