На мінулым тыдні прэзентавалі карту беларускіх месцаў памяці па свеце: https://dziady.cloud/ Дзякуй усім, хто адгукнуўся на заклік і далучыўся да працы. Невялікай камандай мы за тыдзень сабралі каля 200 такіх месцаў і нанеслі іх на карту. Пакуль што ўсё гэта прадстаўлена на часовым сервісе і нават не ўсё яшчэ дададзена з того што паназбіралі, але агулам пачатак справы пакладзены. Цяпер беларусы з розных краін свету ведаюць куды можа прыйсці на Радаўніцу і Дзяды і запаліць знічку. 593 viewsedited 10:25