Ва ўсіх энцыклапедыях пішацца, што верш 'Малітва' (будучы гімн | Беларускі Бабілон
Ва ўсіх энцыклапедыях пішацца, што верш "Малітва" (будучы гімн "Магутны Божа") Наталля Арсеннева напісала ў 1943 годзе ў Мінску.
І нідзе не ўдакладняецца калі дакладна. Падавалася б якая розніца. Калі ў 1943 годзе і ў Мінску, то ясна, што калабарантка, а калі калабарантка, то і ўдакладняць нічога ня трэба (тут у кожнага ёсць свой набор штампаў).
Але розніца ёсць. 22 чэрвеня 1943 г. у гарадскім тэатры партызаны падклалі бомбу ад выбуху якой загінула шмат моладзі з СБМ і сярод іх сын Арсенневай Яраслаў.
Вось жа, ёсць розніца, калі паэтка пісала свой верш - да гэтай падзеі ці пасля!
Падаецца, энэргія "Малітвы" якраз у тым, што зламаная жанчына, будучы на адным з варагуючых бакоў, у самы разгар канфлікта (і магчыма згубіўшы сына), у творы нікога не абвінавачвае, не пагражае, не патрабуе помсты, а проста моліцца, каб аднойчы на гэтай зямлі ўсё стала добра.
І каб добра стала ўсім.
Сітуацыя тады закручвалася так, што падобнага вешру не магло ўзнікнуць з іншага боку канфлікта, прасякнутага нянавісцю (абсалютна апраўданай).
Але нянавісцю не памолішся. Таму маем "Магутны Божа", якім і працягваем маліцца. Думаю, што з абодвух бакоў.