Год 1701:
"шклоўская царква змуравана і дакончана панам Базылём Аўсяевічам, шклоўскім купцом, ягоным коштам, толькі падобна, не без дапамогі іншых"
Пачатак XVIII ст. Праваслаўе ў поўным маргінэзе, шляхта цалкам паланізаваная, усе фінансавыя плыні даўно і надзейна ў руках магнатэрыі.
А ў гэты час у Шклове праваслаўны купец-беларус будуе на свае грошы праваслаўную царкву ў стылі барока.
Гэта і ёсць той "рускі свет", які мы згубілі.
Вельмі не хапае ў наш час актыўнага самавызначэння ўсходні беларусаў на базе такіх вось каштоўнасцяў.
Панцырнае баярства, праваслаўнае барока, хрысціянскае купецтва, гарадское летапісанне.
Царкава была ўзарваная ў 1960-ых. Усё іншае знікла значна раней.