Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі Дом

Лагатып тэлеграм-канала belaruskidom — Беларускі Дом Б
Лагатып тэлеграм-канала belaruskidom — Беларускі Дом
Адрас канала: @belaruskidom
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 1.62K
Апісанне з канала

Незалежная амбасада Беларусі ў Варшаве🇵🇱 // https://facebook.com/BelaruskiDom // www.instagram.com/belaruskidom
Кантакты для сувязі:
✉️ repressions@belaruskidom.eu
☎️ 48 695 807 059 (WhatsApp/ Signal)

Ratings & Reviews

3.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 2

2022-08-23 19:07:58
Каманда Беларускага Дома шукае спецыяліста па кантэнту!

АСНОЎНЫЯ ЗАДАННІ:

падрыхтоўка графікі да публікацый - добрае валоданне Figma, Canva
стварэнне фота і відэа для сацыяльных сетак
мадэрацыя сацыяльных сетак, актуалізацыя і публікацыі кантэнту
цеснае супрацоўніцтва і каардынацыя з рэштай каманды
удзел у арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў арганізацыі

МЫ ПРАПАНОЎВАЕМ:

цікавую, змястоўную працу ў самай маштабнай беларускай няўрадавай арганізацыі за мяжой;
магчымасць развіцця разам з дасведчанымі калегамі;
спрыяльныя ўмовы працы і аплата працы, адпаведная навыкам і дасягнутым вынікам, магчымасць прасоўвання па службе.

Уся падрабязная інфармацыя тут

@BelaruskiDom
1.3K viewsedited  16:07
Адкрыць / каментаваць
2022-08-23 12:29:56
Праважаем лета ў Беларускім Доме - запрашаем усіх адсвяткаваць разам Беларускі Спас у Варшаве!

Фестываль "Беларускі Спас 2022 у Варшаве" пройдзе ў суботу -га жніўня ў дворыку Беларускага Дома (ul. Kryniczna 6)

Праграма фестываля:

17:00 - Афіцыйнае адкрыццё
17:30 - Прэзентацыя і пачатак працы стацыянарных пляцовак і анімацый
18:00 - Беларуская віктарына
18:30 - Вывучэнне традыцыйных беларускіх спеваў
19:00 - Традыцыйныя беларускія танцы
20:00 - Хор вольных беларусаў
20:45 - Канцэрт фолк-рок гурта Relikt - Belarus
21:45 - Заканчэнне фестывалю

Заахвочваем усіх удзельнікаў прынесці свая фірмовыя хатнія стравы, якімі вы хацелі б падзяліцца з іншымі ўдзельнікамі фестывалю (пірагі, булачкі, бутэрброды, блінчыкі, салаты, закускі, ягады ці садавіну ці іншыя), а таксама пледзікі, каб адпачываць у нашым дворыку

@BelaruskiDom
1.5K viewsedited  09:29
Адкрыць / каментаваць
2022-08-22 15:27:16
Беларускі Дом арганізаваў сапраўднае свята для беларускіх школьнікаў у Варшаве!

Другі год запар мы ў супрацоўніцтве з Rotary Club збіраем беларускіх дзетак з рэпрэсаваных па палітычных матывах сем’яў, якія зараз пражываюць у Польшчы, у школу. новых заплечнікаў з усім неабходным да новага навучальнага года Беларускі Дом атрымаў ад наступных арганізацый:

Rotary Club Wiesbaden
Rotary Club Wiesbaden Kochbrunnen
Rotary Club Wiesbaden Nassau
Rotary Club Wiesbaden Rheingau
Rotary Club Warszawa Goethe
Rotary ICC Germany-Poland

Дзякуй вялікі ўсім нямецкім арганізацыям, якія прычыніліся да акцыі дапамогі беларускім дзеткам у Польшчы!

Падпісвайцеся на нашыя сацыяльныя сеткі, каб быць у курсе ўсіх нашых акцый і мерапрыемстваў:
@Facebook
@Instagram
@Telegram
613 views12:27
Адкрыць / каментаваць
2022-08-19 11:22:10
Апошняя магчымасць падаць заяўку на дапамогу ў падрыхтоўцы беларускіх дзетак да навучальнага года ад Беларускага Дома! А 13:00 мы закроем форму рэгістрацыі, бо мусім сфармаваць спісы на раздачу ў Варшаве ў гэтыя выходныя

Хто можа атрымаць ад нас дапамогу?

сем'і беларусаў, якія былі рэпрэсаваныя ў Беларусі і былі вымушаныя выехаць у Польшчу
сем'і, якія жывуць у Варшаве, Беластоку, Кракаве
беларускія сем'і, якія маюць фінансавыя цяжкасці (перавага будзе аддавацца шматдзетным сем'ям).

Калі Вы хочаце атрымаць набор для школы для Вашых дзяцей, запоўніце анкету.

P.S. калі ласка дашліце гэтую інфармацыю знаёмым сем'ям, у якіх ёсць дзеці школьнага ўзросту.

@BelaruskiDom
2.1K viewsedited  08:22
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 18:24:43
Сёння ў Амбасадзе Германіі у Варшаве адбылася сустрэча прадстаўнікоў беларускай дэмакратычнай апазіцыі – кіраўніка Беларускага Дома Алеся Зарэмбюка, а таксама членаў прэзідыума Каардынацыйнай рады Паўла Латушкі і Вольгі Кавальковай з Міністрам замежных справаў Федэратыўнай Рэспублікі Германія Хэйко Маас, а таксама амбасадарам Германіі ў Польшчы д-р Арндт Фрэйтаг фон Ларынгховен.
Мы абмеркавалі бягучую сітуацыю сотняў беларускіх палітвязняў, разгледзелі магчымыя дзеянні па іх вызваленні і падтрымку іх сем'яў у Беларусі. Размаўлялі пра будучыя рэформы, якія будуць неабходныя, каб дапамагчы Беларусі выйсці з эканамічнага крызісу. У нашай размове мы таксама закранулі тэму падтрымкі незалежных СМІ і блогераў, а таксама ідэю стварэння міжнароднай кааліцыі за дэмакратычную і незалежную Беларусь
213 views15:24
Адкрыць / каментаваць
2021-06-30 13:14:17
У пятніцу 2 ліпеня адбудзецца -яя сустрэча з Цыклу сустрэчаў "ЖАНЧЫНЫ РАЗАМ" - частка 2, якая называцца "ДЗЕЯННЕ" і будзе складацца з групы падртымкі і цялесных практык.
Пракрастынацыя альбо залішнія дзеянні. Чаму камусьці ўсё даецца лёгка, а камусьці трэба прыкласці вельмі шмат высілкаў. Будзем размаўляць пра тое, што спыняе наша дзеянне і як рабіць менш і атрымліваць больш.
Усе сустрэчы накіраваны на падтрымку дзяўчат і жанчын, якія апынуліся ў іміграцыі і праходзяць гэты няпросты шлях.
Каманда арганізатарак - гэта беларускі, якія хочуць стварыць камфортную і бяспечную прастору, і ва ўтульнай абстаноўцы разам стварыць новы досвед сястрынскай падтрымкі. Вядзе сустрэчы гештальт-терапеўтка Марта Скугарава.
Гэтыя сустрэчы - працяг першай частцы праекта "Жанчыны разам", можна далучацца на любым этапе, дастаткова запоўніць анкету
200 views10:14
Адкрыць / каментаваць
2021-06-29 13:01:10
Беларускі Дом працягвае дапамагаць рэпрэсаваным беларусам!
Мы апекуемся шматдзетнымі сем'ямі, якія вымушаны былі з'ехаць з Беларусі і зараз жывуць у Вроцлаве. У красавіку каманда Беларускага Дома прывязла гэтым сем'ям наборы прадуктаў, у траўні мы арганізавалі вялікае свята для беларускіх дзетак у Вроцлаве, а зараз мы набылі летні абутак для маленькіх беларусаў.
126 views10:01
Адкрыць / каментаваць
2021-06-28 13:31:07
Вось так утульна выглядалі абмеркаванні фільма падчас папярэднега Інтэграцыйнага кінапаказа "Недарэчны чалавек".
Наступны кінапаказ адбудзецца традыцыйна ў чацвер 1 ліпеня а 18:00 (ul. Kryniczna 6).
У гэты раз будзем глядзець фільм рускага режысёра Андрэя Канчалоўскага "Цягнік уцякач". Будзем разважаць пра свабоду і пра ўцёкі - запланаваныя і спантанічныя.
Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць каротку анкету.
257 views10:31
Адкрыць / каментаваць
2021-06-24 19:06:50
Па стане на 24 чэрвеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі чалавек.

Беларускі Дом запрашае ўсіх беларусаў Варшавы прыняць удзел у акцыі салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі!
25 чэрвеня а 11:00 каля Лукашэнкаўскай амбасады ў Варшаве - ul. Wiertnicza 58.

Бярыце з сабой сцягі, фотаздымкі палітвязняў, плакаты, пакажам сваю падтрымку тым, каму яна зараз асабліва патрэбна
113 views16:06
Адкрыць / каментаваць
2021-06-24 15:24:59
Ужо заўтра адбудзецца чарговая сустрэча з Цыклу сустрэчаў "ЖАНЧЫНЫ РАЗАМ" - частка 2 - "Гарызонты планавання"

Тэмай сустрэчы стане планаванне, мы паспрабуем цікавую арт-тэхніку - нейраграфіку. Гэта інструмент інтэлектуальнага праектавання рэальнасці, своеасаблівы творчы метад трансфармацыі. Кожная ўдзельніца сустрэчы намалюе сваё нейрадрева, якое дапаможа стварыць і ўпусціць у жыццё нешта новае.

Усе сустрэчы накіраваны на падтрымку дзяўчат і жанчын, якія апынуліся ў іміграцыі і праходзяць гэты няпросты шлях. Каманда арганізатарак - гэта беларускі, якія хочуць стварыць камфортную і бяспечную прастору, і ва ўтульнай абстаноўцы разам стварыць новы досвед сястрынскай падтрымкі.

Сустрэчу ў пятніцу 25.06 будзе весці Марта Скугарава (гештальт-терапеўтка) і Вольга Пракофьева (спецыялістка нейраграфікі).

Каб прыняць удзел у гэтай сустрэчы неабходна зарэгістравацца сёння да 23:00
215 views12:24
Адкрыць / каментаваць