Get Mystery Box with random crypto!

Брэсцкая Крэпасць гэтае асаблівае месца, яно перажыло не мала | Беларускія Нячысцікі / Biełaruskija Niačyściki

Брэсцкая Крэпасць гэтае асаблівае месца, яно перажыло не мала гора і слёз, таму яно і прыцягвае да сябе мноства зданяў з мінулага.

Але ёсць тут і доўгажыхары з прадстаўнікоў іншасвету, ужо больш за 100 гадоў на тэрыторыі крэпасці з'яўляецца жаночая здань у белых адзеннях.

Ёсць дзве версіі паходжання гэтага прывіда. Першая, што гэта здань манашкі Бернардынскага манастыра 17 стагоддзя. І з'яўляецца яна недалёка ад месца, дзе знаходзіўся гэты кляштар.

Па другой версіі - гэта юная дзяўчына, дачка польскага магната. На адным са свецкіх мерапрыемстваў у Белым палацы яна была застрэлена адрынутым маладым салдатам. І з таго часу душа яе не знаходзіць сабе спакою.

Ёсць і гістарычныя сведкі з'яўлення здані. У сваіх лістах дадому пра яе пісалі афіцэры і царскага войска, і польскія салдаты таксама паказвалі на тое, што ў Белым палацы крэпасці перыядычна з'яўляецца постаць белай жанчыны.

Прывіда можна ўбачыць і зараз у начной крэпасці. Здань сама па сабе бяскрыўдная, з'яўляецца і знікае, нікога не чапаючы.