Get Mystery Box with random crypto!

У студзені 1691 года ў Гродна ў гарадскую ратушу даставілі пад | Беларускія Нячысцікі / Biełaruskija Niačyściki

У студзені 1691 года ў Гродна ў гарадскую ратушу даставілі падданага гродзенскіх брыгітак Максіма Знака з прыгараднага Каханава на інквізіцыю, яго вінавацілі ў чараўніцтве і вядзьмарстве.

Супраць Знака выступаў на судзе мясцовы шынкар Сямён Юхальскі з жонкай Агнешкай Буракоўнай, ён сцвярджаў, што вядзьмак зачараваў іх з жонкай, а таксама іх дзяцей і нават цэлы дом жыхароў - менавіта так, гучаў запіс у кнізе актаў войтаўскага суда горада Гродна. Знак спачатку не прызнаваў сваю віну, але ўжо пасля першых катаванняў, прызнаўся ў тым, што ён вядзьмак і насылаў праклёны на мясцовых жыхароў. Знак таксама распавёў пасля катаванняў аб іншых вядзьмарах і вядзьмарках, якія жылі ў акрузе. Самым магутным з іх быў чародзей Расол, які жыў у Вярцілішках.

Людзі кажуць, што пасля гэтых прызнанняў у Гродна з'явіўся сам Расол, які абышоў вакол ратушу, дзе сядзеў за кратамі Знак і вымавіў заклён, пасля якога Знак ужо не даваў паказанні не пад якімі катаваннямі. Максіма Знака спалілі на Гродзенскай рыначнай плошчы каля ратушы.