Get Mystery Box with random crypto!

Купалле - адно з найстаражытных і найважнейшых свят у беларуск | Беларускія Нячысцікі / Biełaruskija Niačyściki

Купалле - адно з найстаражытных і найважнейшых свят у беларускім фальклоры ды міфалогіі, звязанае з летнім сонцастаяннем.

Лічылася, што ў гэты дзень прырода ажывае і пачынаецца разгул нячыстай сілы. Менавіта ў ноч на Купалле ажываюць усе дрэвы, яны пачынаюць перагаворвацца адно з адным, а таксама ў гэтую ноч пачынае квітнець легендарная Папараць-Кветка.

Той хто знойдзе такую ​​кветку, завалодае магічнай сілай, але зрабіць гэта вельмі складана, бо нячысцікі будуць старанна замінаць зрабіць гэта. Ды і лясны дух - Купальскі Дзядок, заўсёды на крок наперадзе, менавіта ён у гэтую ноч забірае практычна ўсе магічныя кветкі.

Адна з галоўных традыцый беларусаў у гэтую ноч гэта паліць вялізныя вогнішчы, вадзіць вакол іх карагоды і скакаць праз агонь. Дзяўчыны ў гэтую ноч варожаць на суджанага і пускаюць вянкі па вадзе. Таксама гатуецца абрадавая ежа - верашчака, яечня, варэнікі.