Адрас канала:
Катэгорыі:
Факты
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі:
6.20K
Апісанне з канала
История Беларуси в фото и коротких интересных фактах
Ratings & Reviews
Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.
5 stars
0
4 stars
0
3 stars
1
2 stars
1
1 stars
1
Апошнія паведамленні 7
2022-07-02 17:15:07
Сёння другі дзень
Будслаўскага фэсту. Касцёл адрыў свае дзьверы пілігрымам адноўлены пасля леташняга пажару.
Публікуем старыя фотаздымкі святыні.
2.6K views14:15
2022-06-24 15:39:51
24 чэрвеня 1404 г. Смаленск вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага
1.2K views12:39
2022-06-24 11:46:36
24 чэрвеня 1900 году нарадзіўся клясык беларускай літаратуры Кузьма Чорны.
Літаратуразнаўцы называюць Чорнага стваральнікам беларускага сацыяльна-псыхалягічнага раману.
1.6K views08:46
2022-06-23 19:33:16
Будаваньне чыгуначнай лініі Орша-Лепель, 1925 год.
2.1K views16:33
2022-06-23 13:04:06
Разбурэнне касцёлу ў Зэмбіне не адзіная страта за часы панавання “саўка” і пост-“саўка”. За савецкія гады было разбурана, зруйнавана, узарвана шмат гістарычных будынкаў, помнікаў архітэктуры Беларусі.
Савецкія ўлады мэтанакіравана знішчалі тое, што складала нашу спадчыну.
354 views10:04
2022-06-23 09:15:06
23 чэрвеня 1994 года адбыліся першыя у гісторыі Беларусі прэзідэнтскія выбары.
З 6 кандыдатаў выйшлі ў другі тур Вячэслаў Кебіч і Аляксандр Лукашэнка. У другім туры перамог Лукашэнка.
Гэта адзіныя выбары, якія прызналі Еўропа і ЗША.
Лукашэнка і Пазняк заяўлялі пра фальсіфікацыі. Лукашэнка казаў, што перамог адразу ў першым туры, а Пазняк — што ён, а не Кебіч, заняў другое месца і мусіў быць у другім туры.
1.3K views06:15
2022-06-22 09:15:06
Беларускія ўлёткі часоў Другой Сусветнай вайны.
22 чэрвеня 1941 года Германія напала на СССР. У постсавецкай історыяграфіі гэту падзею прынята называць пачаткам Вялікай Айчыннай вайны, але праўда ў тым, што вайна ўжо ішла амаль 3 гады. І распачалі яе Германія і СССР як хаўруснікі.
Гэтая вайна не была такой адназначнай для беларусаў, як тое малюе прапаганда. Бо былі сярод беларусы асаблівыя “экстрэмісты”, якія паміж пекла двух тыраній спрабавалі адваяваць незалежнасць уласнай краіны.
1.5K views06:15
2022-06-21 21:08:28
Паэт Уладзімір Няклаяеў заступіўся за Васіля Быкава перад украінцамі.
"Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Ўкраіну ў складзе расійскага войска?.. " (с)
Някляеў у сваім фэйсбуку апублікаваў адкрыты ліст да міністра адукацыі Ўкраіны ў абарону Васіля Быкава з заклікам пакінуць ягоныя творы ва ўкраінскай школьнай праграме. Някляеў піша:
"Васіль Быкаў – найвыбітная асоба не толькі ў сучаснай беларускай літаратуры, але і ў нашым сённяшнім жыцці. Ён пісьменнік, які ў сваёй творчасці заўсёды адстойваў праўду. Ён змагаўся за нашу мову, за нацыянальную культуру і гісторыю. За тое, каб Беларусь была Беларуссю, як і Ўкраіна – Украінай. Таму спадзяюся, што чыноўнікі, якія ў запале абыйшліся з ім, з памяццю пра яго, мякка кажучы, непаважліва, выправяць памылку. Такія постаці, як Васіль Быкаў, не мусяць забывацца новымі пакаленнямі, сыходзіць з шэрагу барацьбітоў за нашу будучыню." (с)
На фота
Васіль Быкаў і
Уладзімір Някляеў
2.2K viewsedited 18:08
2022-06-21 15:07:06
21 чэрвеня 1912 у газэце «Наша Ніва» ўпершыню надрукавана паэма Янкі Купалы «Курган».Паэма лічыццы шэдэўрам беларускай літаратуры. Твор здзіўляе паліфанічнасцю, меладычнасцю мовы, моцай рамантычных вобразаў, зграбнасцю кампазіцыі. Паэма красамоўна сведчыць пра арганічную нацыянальна-фальклорную сутнасць купалаўскага мастацкага бачання свету, яскравую народнасць яго мастацкага мыслення і рамантычнага стылю.
Паэма “Курган” моцна паўплывала на далейшае развіццё беларускай літаратуры — яе водгалас адчуваецца у творчасці
Якуба Коласа, Змітрака Бядулі, Канстанцыі Буйло.
2.1K views12:07
2022-06-21 12:12:45
Дзякуючы ініцыятыве па перайменаванню вуліц у Кіеве з’явяцца вуліцы, названыя ў гонар беларускіх герояў.
Так вуліца Дабралюбава стане вуліцай
Уладзіміра Караткевіча;
Брэстская ці Астраханская — вуліцай
Кастуся Каліноўскага;
Маскоўская вуліца стане
князёў Астрожскіх;
463 views09:12