Генпракурор
Андрэй Швед павёўся на стары фэйк пра польскага прэзідэнта
Анджэя Дуду.
“
Цяпер мы актыўна дакументуем дзейнасць дзеда польскага прэзідэнта Дуды, які ўваходзіў у склад украінскага карнага батальёна, вызначыўся асаблівай жорсткасцю ў першую чаргу на тэрыторыі Мінскай і Віцебскай абласцей”
Тое, што дзед польскага прэзідэнта баец УПА — стары фэйк з аднафамільцам, які ўжо некалькі год распаўсюджваюць у расійскіх сацсетках. Сам Дуда даўно яго абверг: сапраўднага дзеда клічуць
Алаіз, а не
Міхайло. І памёр ён у 1992-м, а не ў 1950-м.