15 чэрвеня 1936 года нарадзіўся
Мікола Гіль (Мікалай Гілевіч), малодшы брат
Ніла Гілевіча, Народнага паэта Беларусі.
Дзеля брата, які ўжо пачаў друкавацца пад прозвішчам Гілевіч, узяў сабе псеўданім Гіль. Аўтар аповесцяў і апавяданняў, пісаў таксама дзіцячую прозу.
Мікола Гіль асноўную частку кар'еры прысвяціў часопісу
"Літаратура і мастацтва", і нават быў яго галоўным рэдактарам на працягу 7 год (з 1990 па 1997 год).
Менавіта Мікола Гіль у 1988 годзе апублікаваў у "ЛіМ" той самы гістарычнай важнасці артыкул
Зянона Пазняка аб Курапатах "Курапаты — дарога смерці
". Супала так, што ў той час галоўны рэдактар Вырцінскі быў у камандзіроўцы, і рашэнне прымаў намеснік галоўнага рэдактара Гіль.
Перакладаў на беларускую мову літоўскіх, венгерскіх і шведскіх пісьменнікаў. Пераклаў з расейскай мовы творы Светланы Алексіевіч
"Зачараваныя смерцю" і
"Чарнобыльская малітва".
Памёр 14 сакавіка 2022 года ва ўзросце 85 гадоў.